Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

«Балетнае лета ў Вялікім»

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР

мариинский театр

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЭКТА

 

 

 

 

Міжнародны фестываль «Балетнае лета ў Вялікім» ў 6-ы раз пройдзе ў тэатры. Марафон харэаграфічных хітоў адкрые 21 чэрвеня вечар прэм'ер трох прэм'ераў Марыінскага тэатра, заслужаных артыстаў Расіі Ігара Колба, Данілы Корсунцава і Яўгена Іванчанка – праэкт «Dance Dance Dance»:

23 і 24 чэрвеня - на беларускай сцэне тэатр Раду Паклітару «Кіеў Мадэрн-балет». У першы вечар - 23 чэрвеня вядучы харэограф сучаснасці прадставіць свой погляд на казку пра Спячую прыгажуню.. У яго балеце на музыку Пятра Чайкоўскага прынцэса праспала ні многа ні мала 800 гадоў. Ці абудзіць яе пацалунак юнага прынца ў ХХ стагоддзі? .. 

«Мяне даўно прыцягваў сюжэт "Гісторыі Бенджаміна Батана" як аснова для стварэння балетнага спектакля. Выклікі, якія кідае пастаноўшчыку і выканаўцу галоўнай ролі расповед пра чалавечае жыццё, якое пражываецца назад, здаюцца, на першы погляд, непераадольнымі, але... Што можа быць цікавей практычна невыканальных творчых задач?..» Так кажа харэограф Паклітару аб сваім спектаклі «Уверх па рацэ» на музыку Аляксандра Родзіна, які беларускі глядач убачыць 24 чэрвеня. У гэты ж вечар Раду запрашае публіку і на «Доўгі калядны абед» - аднаактовы балет-роздум аб хуткаплыннасці жыцця на музыку Антоніа Вівальдзі.

 

25 чэрвеня - прэм'ера гэтага тэатральнага сезона - балет Вячаслава Кузняцова «Анастасія» у пастаноўцы Юрыя Траяна. «Ствараючы нацыянальны праект, мы прыцягваем увагу да нашай гісторыі, да таго, што адбывалася да нас. А гэта вельмі важна... - кажа Юрый Антонавіч. - Гісторыя Анастасіі Слуцкай - складаная і заблытаная, а для тэатральнай сцэны гэта як раз і цікава. Але, безумоўна, неабходна разумець: балет - гэта не гістарычнае даследаванне. Мы стварылі харэаграфічную легенду і пастараліся ўкрапаваць туды, як мага арганічней, факты, якія адбываліся ў лёсе галоўных герояў. Так, Анастасія кіравала абаронай Слуцка. Гэта гістарычны факт. Але мне было цікава паказаць перадгісторыю. Праз што прыйшлося прайсці гэтай далікатнай жанчыне, што яна змагла сабраць войска і павесці яго за сабой. Вось што мяне цікавіла...»

Без гэтага спектакля немагчыма ўявіць «Балетнае лета ў Вялікім». 26 чэрвеня - легендарны балет Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера", магічная прыцягальнасць якога для гледача да гэтага часу не разгаданая. На сцэне ў гэты вечар – запрошаныя артысты Маскоўскага акадэмічнага Музычнага тэатра ім. К.С. Станіслаўскага і Ул.І. Неміровіча-Данчанкі: Эрыка Мікірцічова ў ролі Адэтты-Азіліі, а партыю Зігфрыда выканае Дзяніс Дзмітрыеў. Дырыжер – Алег Лясун.

«Надзвычайны сюжэт шэкспіраўскай гісторыі пра Рамэа і Джульету не можа не натхняць! Мабыць, цяжка і ўявіць сабе больш балетны твор. Тут столькі пачуццяў, столькі эмоцый - ад вар'яцкага кахання да лютай нянавісці... Мне здаецца, менавіта таму гэтая гісторыя жыве ў стагоддзях і так устойліва трымаецца на сцэнічных пляцоўках усяго свету... » - кажа Валянцін Елізар'еў, які ў снежні мінулага года прадставіў новую аўтарскую рэдакцыю балета Сяргея Пракоф'ева. 27 чэрвеня на галоўнай сцэне!

Завершыцца «Балетнае лета" 28 чэрвеня Гала-канцэртам з удзелам зорак сусветнага балета. На беларускую сцэну выйдуць прыма-балерына Дзяржаўнага балета Берліна Ксенія Аўсянік, прэм'ер Міхайлаўскага тэатра Іван Васільеў і многія іншыя.

 

Звярніце ўвагу: пачатак спектакляў - а 19:30. 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры