Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Малая зала: адкрыццё сезону!

 

18 верасня ўтульая Камерная зала ім. Л.П. Александроўскай адкрывае новы сезон. І адразу - з канцэрту, які проста асуджаны на поспех. Пра гэта гавораць імёны кампазітараў, музыка якіх прагучыць у гэты вечар са сцэны, і прозвішчы бліскучых артыстаў, якія з задавальненнем выканаюць для вас сапраўдныя оперныя «хіты».

 


«Шэдэўры сусветнай оперы» - такую ​​назву носіць канцэрт, які 18 верасня адкрые сезон у камернай зале. Увазе слухачоў будуць прадстаўлены арыі і дуэты - выбітныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага, А. Барадзіна, М. Мусаргскага, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, А. Панк'елі, К. Сэн-Санса і інш. На сцэне - таленавітыя артысты, вядучыя салісты беларускай оперы: Алена Бундзелева, Алена Шведава, Аксана Якушэвіч, Кацярына Галаўлёва, Таццяна Гаўрылава, Іна Русіноўская, Крыскенція Стасенка, Алена Сіняўская, Марына Ліхашэрст, Таццяна Пятрова, Марына Аксёнцова, Святлана Марусевіч, Сяргей Франкоўскі, Аляксей Мікуцель, Дзмітрый Капілаў.

 

 

«Кожны раз з артыстамі рыхтуем гэты канцэрт, хвалюемся, але заўсёды пераконваемся: гледачы хочуць пачуць свае любімыя оперныя творы, таму ў зале не бывае пустых крэслаў, - кажа канцэртмайстар Алена Алімпіева, якая 18 верасня традыцыйна зойме сваё месца за раялем. - Ды і самі выканаўцы з задавальненнем удзельнічаюць у гэтым вечары: бо, пагадзіцеся, не ўсе сусветныя оперы яшчэ пастаўленыя на сцэне беларускага Вялікага, як, зрэшты, не ўсе артысты задзейнічаны ў пэўным спектаклі. І вось малая сцэна дае выканаўцам шанец праспяваць тую арыю, пра якую яны марылі, хаця б у адной сцэне, але дакрануцца да опернага шэдэўру, які, магчыма, і не знойдзе свайго ўвасаблення ў нашым тэатры... Дарэчы, на канцэрце «Шэдэўры опернай класікі» гледачы змогуць адкрыць для сябе не толькі сусветна вядомую арыю, пра якую менавіта яны і не ведалі, але таксама і артыста, якога яны ў вялікай зале тэатра і не чулі ў гэтай партыі...»

 


Застаецца дадаць, што рэжысёрам вечара выступіць Алена Медзякова.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры