Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Удыхаем сонца і слухаем дождж

 

 

Адзіны канцэрт «I Eat the Sun and Drink the Rain» пакажа ў Мінску кампазітар, аранжыроўшчык і прадзюсар Свэн Хельбіг. Упершыню ён выступіць на сцэне беларускага Вялікага 20 кастрычніка. У гэты вечар Хельбіг перанясе гледачоў у свй музычны Сусвет. Бо гэты праект, створаны музыкам у 2016 годзе, уяўляе сабой нейкі філасофскі перформанс, у якім ён аб'яднаў гучанне галасоў хору і электронных інструментаў. Можна сказаць, што Хельбіг стварыў уласны кірунак у музыцы, у якім спалучаюцца незвычайная праца з гукамі і вобразамі, з класічнай і электроннай музыкай.


Як прызнаецца Хельбіг, тое, што ён будзе музыкам, ведаў з самага дзяцінства. Ён вывучаў музыку ў Дрэздэне, выкладаў ігру на ўдарных у Музычнай акадэміі Карла-Марыі фон Вэбер. У 1996-м Свэн Хельбіг і Маркус Рындт заснавалі Дрэздэнскі сімфанічны аркестр (Dresdner Sinfoniker), першы ў Еўропе, у рэпертуары якога – выключна сучасная музыка. У 2007 годзе Хельбіг практычна адыходзіць ад кіраўніцтва аркестрам і апускаецца ў складанне ўласнага музычнага матэрыялу – піша аркестравыя п'есы, музыку для фільмаў, электронныя кампазіцыі. Як прадзюсар, кампазітар, аранжыроўшчык ён супрацоўнічае з сусветна вядомымі калектывамі і музыкамі: Rammstein, Pet Shop Boys, Snoop Dogg, Polarkreis 18, Fauré Quartett, Seedo, а таксама c оперным спеваком Рэнэ Папэ (René Pap). Хельбіга запрашаюць да арганізацыі грандыёзных тэатральных і сцэнічных шоў. Так, на 800-годдзе Дрэздэна менавіта ён рассадзіў музыкаў аркестра на балконах старога дома на галоўнай плошчы горада, а на Трафальгарскай плошчы ў Лондане прадставіў перад 25 000 гледачамі саўндтрэк да фільма С. Эйзенштэйна «Браняносец «Пацёмкін», у якім аб'яднаў электроннае і аркестравае гучанне.


Калі Хельбіг ствараў свой альбом «I Eat the Sun and Drink the Rain», які і пачуюць мінчане 20 кастрычніка, ён вырашыў, што галоўным «інструментам» ў гэтым праекце будзе хор.


«Хор, жывыя галасы – няма інструмента, які б больш спалучаўся з чалавечым целам... Асноўны пасыл майго альбома – чалавецтва знаходзіцца ў пошуку выратавання, – прызнаўся музыкант сайту «Звукі.РУ». – Людзі вынаходзяць велізарную колькасць спосабаў, каб дасягнуць яго. Хтосьці знаходзіць шлях у каханні, хтосьці – у адзіноце, у рэлігіі, у прыродзе. Людзі заўсёды спрабуюць пераадолець абмежаванні нашага цела і розуму, стаць часткай чагосьці большага. Гэта робіць нас людзьмі... Але калі не паглыбляцца, то на паверхні вы знойдзеце, спадзяюся, проста прыемную музыку...»


20 кастрычніка часткай касмічнага праекта Свэна Хельбіга «I Eat The Sun And Drink The Rain» стануць 16 артыстаў хору Вялікага тэатра Беларусі, а дырыжорам выступіць маэстра Вільгельм Кайтэль, якога даўно ведае і любіць беларускі глядач. Ну і вядома, свет Хельбіга быў бы няпоўны без фантастычных відэапраекцый, гэтыя вобразы толькі дапоўняць яго дзіўную музыку.

 
0
0
0
s2sdefault

Партнёры