Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

«Трое і Моцарт»

 

4 кастрычніка рэжысёр Алёна Медзякова запрашае гледачоў ва ўтульную Камерную залу Вялікага тэатра. У гэты вечар на малой сцэне гучыць музыка аўстрыйскага генія.

 

Сама Алёна так кажа пра сваю праграму: «Чацвёра дзеючых асоб: дама, двое яе кавалераў і... музыка Моцарта, несмяротная і жывая, - нараджаюць новую гісторыю... Каханне і рэўнасць, здрада і дараванне... Гэтыя вечныя спадарожнікі чалавека суправаджаюць яго спакон веку. У гэты вечар 4 кастрычніка гледачоў, што прыйдуць у малую залу, чакае барацьба двух гаспадароў за сэрца юнай прыгажуні...»

 

Да чаго прывядуць спробы дамагчыся прыхільнасці прыгажуні і пошукі самых розных спосабаў дамагчыся жаданага?.. Каму аддасць перавагу маладая асоба: бліскучаму прыгажуну або нязграбнаму дабраку?.. Ўбачым і, вядома, пачуем у пастычча «Трое і Моцарт». Дарэчы, як абяцае рэжысёр, гледачы таксама будуць ўцягнутыя ў дзейства, а значыць - змогуць паўплываць на выбар гераіні.

 

Самыя знакамітыя арыі і дуэты з твораў кампазітара прагучаць у выкананні лаўрэата міжнароднага конкурсу, уладальніка медаля Францыска Скарыны Юрыя Гарадзецкага, лаўрэата міжнароднага конкурсу Ірыны Кучынскай і дыпламанта міжнароднага конкурсу Дзяніса Янцэвіча. Партыя фартэпіяна - лаўрэат міжнароднага фестывалю Ларыса Церахава.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры