Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

5 мая 11:00

Радзівон Шчадрын

КАНЁК-ГАРБУНОК

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

10 мая 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 мая 18:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ЧАРОЎНАЯ ФЛЕЙТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузепе Вердзі

ТРАВІЯТА

опера ў 4 дзеях

Расіні ў танцы!

 

Калектыў Spellbound contemporary ballet прадставіць спектакль "Уверцюры Расіні" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Спектакль італьянскага харэографа Маўра Астольфі распачне IFMC-2018 – XXXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі.

Spellbound Contemporary Ballet быў заснаваны ў 1994 годзе італьянскім харэографам Маўра Астольфі. Да гэтага ён працаваў у танцавальных кампаніях выбітных амерыканскіх харэографаў Пола Тэйлара і Мерса Канінгема. Вярнуўшыся ў Італію, ён заснаваў свой тэатр, якім кіруе сумесна з Валянцінай Марыні, якая паспяхова займаецца развіццём праекта на міжнародным узроўні.

Spellbound Contemporary Ballet падрыхтаваў мноства разнастайных міжнародных праектаў: ​​ад гала-канцэртаў да тэлевізійных праграм, ад сцэнічных выступленняў да міжнародных фестываляў. Дзякуючы цудоўнаму майстэрству выканаўцаў, універсальнай мове аўтарскай харэаграфіі, багатаму рэпертуару кампанія Spellbound запатрабавана ў лепшых тэатрах свету і на міжнародных фестывалях. Калектыў выступаў у Сербіі, Германіі, Францыі, Харватыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Расіі, ЗША, Ізраілі, Панаме, Канадзе, Тайландзе і іншых краінах. Харэаграфічныя досведы Маўра Астольфі дэманстраваліся на Венецыянскай біенале і адкрывалі фонд Пікаса ў Малазе.

20 лістапада Spellbound Contemporary Ballet прапануе ўвазе гледачоў спектакль "Уверцюры Расіні", які прысвечаны творчасці і асобе кампазітара Джаакіна Расіні. Харэографа-пастаноўшчыка Маўра Астолфі натхніла музыка і неардынарная біяграфія кампазітара, якую харэограф называе не інакш як "арганізаванае вар'яцтва".

Разважаючы пра творчасць Расіні, Маўра Астольфі прызнаецца, што крыніцай натхнення для яго перш за ўсё была музыка кампазітара: "Яго музыка была чымсьці вялікім, знакам вялікай сілы і энергіі, таму я наўмысна паспрабаваў стварыць экстрэмальную харэаграфію, напоўненую моцай, жыццёвай энергіяй, сустрэчамі, спакусамі... "

"Такі магутны і ўнікальны мастак, які напісаў оперу" Севільскі цырульнік" усяго за 13 дзён, літаральна запоўніў мой розум ідэямі, малюнкамі, знакамі, – распавядае Маўра Астолфі. – Мае ўражанні не звязаныя з нейкімі пэўнымі творамі кампазітара, гэта захапляльнае падарожжа па цудоўным мастацкім свеце, створанаму Расіні. Мяне ўразіла моц яго музыкі, і ў гэтае зіхатлівае імгненне я адчуў, што ведаю яго".

У спектаклі "Уверцюры Расіні" калектыва Spellbound гледачы адправяцца ў казачнае падарожжа, складзенае з успамін і разнастайных гісторый. Персанажы балета – вясёлыя, адзінокія, сумныя і смелыя, яны жывуць, твораць, перамяшчаюцца ў сімвалічнай і таямнічай рэальнасці – чароўным, дзіўным свеце, які з'яўляецца не чым іншым, як вялікім архівам, таемным домам Расіні, у якім ён захоўваў, каталагізаваў і збіраў сваю магію, свае адкрыцці, сваю любоў, дзе змяшаныя водары і фарбы насычанага падзеямі жыцця, якое, не адчуваючы недахопу ў праблемах і страхах, тым не менш, была хвалюючай і пачуццёвай".


 

 

 

Вечер современного балета

Вечер современного балета

 

 

 

XXXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі

Вечер современного балета

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ФЕСТЫВАЛЮ

Балет Италии

День современного балета             

                                

0
0
0
s2sdefault

Партнёры