Балетная трупа

Анастасія Голешава


Біяграфія

Нарадзілася ў г. Віцебску.
У 2018-м скончыла Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж (педагог Н. С. Давыдзенка).
У 2022-м скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас С. Мікеля).
З'яўляецца артысткай балета Вялікага тэатра Беларусі.
Аўтарскія працы А. Голешавай як пастаноўшчыка ўключаюць аднаактовы балет (дыпломная праца) «Поўня» (паказаны на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра ў 2022), канцэртныя нумары, а таксама музычны спектакль “Казка пра цара Салтана” па матывах аднайменнай оперы М. Рымскага-Корсакава (Вялікі тэатр Беларусі, 2024). У якасці асістэнта галоўнага балетмайстра Ігара Колба працавала над пастаноўкамі оперы “Яўген Анегін” П.Чайкоўскага (2024) і “Танцы” Вечар аднаактовых балетаў: Балеро. Танец смерці. Кармэн (2025).
У якасці харэографа прадстаўляла свае работы на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, а таксама правяла майстар-класы ў рамках Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” (2024).