×

Паведамленне

Извините - Возможно данные именились пока вы просматривали страницу. Пожалуйста попробуйте снова

Оперная трупа

Анастасія Міхнавец


Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас В. А. Косаравай, 2017) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас В. А. Косаравай, 2022).
У опернай студыі акадэміі музыкі выканала партыі Маргарыты («Фаўст» Ш. Гуно) і Донны Анны («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Прымала ўдзел у канцэртах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Надзея Яноўская – «Дзікае паляванне караля Стаха» Ул. Солтана
Разіна – «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
Адэль – «Лятучая мыш» І. Штрауса
Маргарыта – «Фаўст» Ш. Гуно
Першы хлопчык – «Чароўная флейта» В. А. Моцарта
Барбарына – «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта
Герда – «Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)» С. Баневіча
Прылепа – «Пікавая дама» П. Чайкоўскага


ГАСТРОЛІ

У маі 2026 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы Вялікага тэатра Беларусі ў В'етнам, выступіўшы ў Гала-канцэрце на сцэне Опернага тэатра "Хо Гыом" (Ханой).