Шчыра віншуем народнага артыста Рэспублікі Башкартастан Арцёма Макарава з прызначэннем на пасаду мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі!
Хай гэта падзея адзначыць новую яркую старонку ў гісторыі нашага тэатра.
Арцём Валянцінавіч, ваш талент музыканта, глыбокае разуменне мастацтва, высокі прафесіяналізм выклікаюць павагу ўсяго калектыву. Ад усёй душы жадаем вам невычэрпнай энергіі, мудрасці, новых творчых здзяйсненняў і смелых праектаў – на карысць Вялікага тэатра Беларусі і нашай краіны. Няхай кожны спектакль пад вашым кіраўніцтвам становіцца святам высокага мастацтва!
Асабліва сімвалічна, што Арцём Валянцінавіч уступае на пасаду, знаходзячыся ў міжнароднай творчай камандзіроўцы – сёння ён у складзе творчай групы Вялікага тэатра Беларусі адправіўся ў Нікарагуа, дзе ў сталіцы гэтай выдатнай краіны – горадзе Манагуа 22 мая адбудзецца маштабны сумесны канцэрт на сцэне Нацыянальнага тэатра Рубена Дарыа.