14 красавіка VIII Міжнародная прафесійная музычная прэмія BRAVO аб’яднала на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі знакамітых выканаўцаў класічнай музыкі з 11 краін: Расіі, Бразіліі, ААЭ, Кітая, Саудаўскай Аравіі, ПАР, Беларусі, Егіпта, Казахстана, Кыргызстана і Лівана.
Прэміяй ганараваны мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў – як дырыжор-пастаноўшчык оперы П. Чайкоўскага «Арлеанская дзева».
Віншуем Арцёма Валянцінавіча Макарава і увесь калектыў Вялікага тэатра Беларусі з гэтай ганаровай узнагародай!
Дададзім, што ў святочным канцэрце 14 красавіка прыняла ўдзел маладая салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі Дар’я Гаражанка.
Нагадаем, што ў 2025 годзе лаўрэатам прэміі BRAVO стаў аўтарскі балет Ігара Колба «Ілюзіі Кахання»; у 2024-м – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст оперы Вялікага тэатра Андрэй Валенцій; у 2023-м Дар’я Гаражанка стала «Адкрыццём года» на цырымоніі ўручэння гэтай музычнай прэміі ў Маскве; у 2022-м уладальніцай статуэткі стала таксама салістка Вялікага тэатра Беларусі Марта Данусевіч.

