Віншуем Іосіфа Нікіценку!

 

Міжнароднае журы назвала імёны пераможцаў міжнароднай маладзёжнай прэміі «Садружнасць дэбютаў» за 2025 год.

Лаўрэатам прэміі стаў саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі Іосіф Нікіценка. Ад усяго сэрца віншуем маладога опернага спевака! Упэўнены, такія высокія ўзнагароды натхняюць на далейшую працу – на карысць роднага тэатра і роднай рэспублікі.

Міжнародная прэмія для таленавітай моладзі «Садружнасць дэбютаў» заснавана Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва СНД і з’яўляецца прызнаннем заслуг маладых спецыялістаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў перад грамадствам.