Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас А. І. Калядзенка).
З 1996 па 2022 год служыў у трупе Марыінскага тэатра.
З 2022 года - галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі.
На сцэне тэатра ажыццявіў пастаноўкі шэрагу аўтарскіх канцэртных нумароў і маштабных спектакляў:
У ліпені 2024 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў Гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.
У красавіку 2025 года творчы праект "Патэтычны дзённік памяці", балетмайстрам-пастаноўшчыкам якога выступіў І.Колб, прадстаўлены на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Паказ, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, быў арганізаваны Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы пры ўдзеле ФДБУК РАСКАНЦЭРТ.
У маі 2025 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа ў складзе пастановачнай групы Гала-кнцэрта на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.
У маі 2026 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы Вялікага тэатра Беларусі ў В'етнам, выступіўшы балетмайстрам-пастанощшчыкам Гала-канцэрта на сцэне Опернага тэатра "Хо Гыом" (Ханой).