Вядучыя артысты аркестра і салісты оперы штогод прымаюць удзел у акцыі «Ноч музеяў», але ўпершыню сам Вялікі тэатр стане пляцоўкай для незвычайнага перформансу. Тэатр запрашае гледачоў у фае бэльэтажа на вытанчаны камерны канцэрт «Цені адлюстраванняў». Гэта неверагодная магчымасць спыніцца – і дазволіць музыцы адвесці сябе за мяжу рэальнага, дзе можна пагрузіцца ў свет гармоніі і спакою.
Гледачоў чакае своеасаблівае падарожжа – ад медытатыўных твораў Эрыка Саці і Клода Дэбюсі, рамантычных і светлых сачыненняў Дэвіда Ланца – да джазавых стандартаў Джорджа Гершвіна і Эррала Луіса Гарнера праз кінематаграфічныя суветы Генры Манчыні і Патрыка Дойла.
Празрыстыя гукі раяля (Ірына Буцель), глыбокі бархатны голас Кацярыны Міхнавец (меца-сапрана), чарадзейства марымбы і ўдарных (Аляксандр Цірыбінін) створаць тую лёгкую атмасферу, у якой акадэмічная традыцыя суседнічае з імправізацыйнай музычнай свабодай. Праграму вечара пабудавалі рэжысёр Наталля Кузьмянкова, мастак па святлу Аляксандр Санько і гукарэжысёр Вадзім Іваноў.
Калі вы складаеце сваю культурную карту «Ночы музеяў-2026», абавязкова ўключыце ў яе і Вялікі тэатр Беларусі. Гэты канцэрт 16 мая стане тонкай і фантастычнай нотай ўсяго вечара.
Пачатак – у 23:00.

