Балетная трупа

Юлія Дзятко


Біяграфія

У 1992 г. скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж, у 2005 г. - Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
У 1992 - 2006 гг. салістка Беларускага Дзяржаўнага музычнага тэатра.
У 2007-2015 гг. - вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі.

У цяперашні час - балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра Беларусі.
У суаўтарстве з К.Кузняцовым ажыццявіла пастаноўку аднаактовага балета "Зала чакання" А. Хадоскі (2012, Малая сцэна Вялікага тэатра Беларусі) і аднаактнага балета "Хто я?" на музыку С.Картэса (2015).
Балетмайстар-пастаноўшчык опер "Кармэн" Ж.Бізэ (2015), "Доктар Айбаліт" М. Марозавай (2015), "Макбет" Дж.Вердзі (2016), "Травіята" Дж.Вердзі (2017), "Саламея" Р. Штраўса (2018).
З'яўляецца балетмайстрам-пастаноўшчыкам Вялікіх навагодніх баляў у Вялікім тэатры Беларусі.


РЭПЕРТУАР

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі выканала вядучыя партыі, сярод якіх: Джульета ("Рамэо і Джульета" С.Пракоф'ева), Жызэль і Па-дэ-дэ ("Жызэль" А.Адана), Кітры ("Дон Кіхот" Л.Мінкуса), Мачыха ("Беласнежка і сем гномаў" Б.Паўлоўскага), Па-дэ-труа ("Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага), Радзісачка ("Чыпаліна" К.Хачатурана), Крыўляка ("Папялушка" С.Пракоф'ева), Блудніца ("Карміна Бурана" на музыку К.Орфа), Гюльнара ("Карсар" А.Адана), 7-ы вальс ("Шапэніяна" М.Фокіна) і інш.

 

Партнёры