Іван Бярэзін

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат Міжнароднай музычнай прэміі Еўразійскага эканамічнага саюза "BELBRAND AWARD" (2023)

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, атрымаўшы ступень магістра тэхнічных навук (2011). З 2019 - студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас дацэнта Д.А. Трухан-Багданавай).
У 2019-2020 - стажёр трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі.
З 2023 - саліст трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі.

Прымаў удзел у канцэртах як саліст арт-праекта "Тры тэнары" Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. І.І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца.


РЭПЕРТУАР

Ізмаіл – "Набука" Дж. Вердзі
Самсон – "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Раман – "Сівая легенда" Д. Смольскага
Макдуф – "Макбет" Дж. Вердзі
Рыгор Дубатоўк – "Дзікае паляванне караля Стаха" Ул. Солтана
Першы жрэц, Воін, Манастатас – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Партызан Ціханаў – "Патэтычны дзёвнік памяці" на музыку беларускіх кампазітараў
Глашатай – "Турандот" Дж. Пучыні
Раберта – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Доктар Фауст – "Фауст" Ш. Гуно
Дружына Галіцкага – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Ганец – "Аіда" Дж. Вердзі


 

Партнёры