Павел Валужын

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў


Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Радашковічы (Беларусь). Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. Агінскага (клас Г. І. Юрэвіча), у 2013 годзе – Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава (клас І. П. Багачовай), у 2017 – асістэнтуру Акадэміі харавога мастацтва імя В. С. Папова ў Маскве.
У 2013-2016 гадах – артыст Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі (вакальныя педагогі – С. Р. Несцярэнка, Дз. Ю. Удовін).

У 2016–2019 гадах – саліст опернай трупы Вялікага тэатра Расіі.

У 2017 годзе адбыўся еўрапейскі дэбют у Тэатры Базеля ў Швейцарыі («Багема» Дж. Пучыні), за якім паследавалі выступленні ў Нямецкай оперы Берліна, Дрэздэнскай Земпер-оперы, венскай Фольксопер (Аўстрыя), Оперы Тулона (Францыя) і на Брэгенцскім фестывалі (Аўстрыя), на іншых прэстыжных сцэнах.
З 2018 года – саліст Дзяржаўнай оперы Штутгарта.
У 2025 годзе выканаў партыю Герцага ў оперы «Рыгалета» Дж. Вердзі ў «Метраполітэн-опера» у Нью-Ёрку.
Сярод партый, выкананых на розных сцэнах свету: Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі), Альфрэд («Травіята» Дж. Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Альмерык («Іаланта» П. Чайкоўскага), Вертар («Вертар» Ж. Маснэ), Рудольф, Парпіньёль («Багема» Дж. Пучыні), Алека («Алека» С. Рахманінава), Кай («Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)» С. Баневіча), Фауст («Мефістофель» А. Бойта) і іншыя, сольныя партыі ў кантатна-аратарыяльных і сімфанічных творах, камерна-вакальная лірыка.
У Вялікім тэатры Беларусі дэбютаваў у 2025 годзе ў партыі Рудольфа ў «Багеме» Дж. Пучыні.

З лютага 2026 года – саліст трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Рудольф – «Багема» Дж. Пучыні
Каварадосі – «Тоска» Дж. Пучыні


ГАСТРОЛІ

Міжнародная кар'ера спевака ахоплівае Расію, Германію, Францыю, Італію, Аўстрыю, Харватыю, Нідэрланды, Турцыю, Швейцарыю, Аргенціну, ЗША.
Ангажэменты ў Японіі (Нацыянальны Оперны тэатр Токіа, партыя Ленскага ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, сезон 2025/2026) і Ізраілі (Тэль-Авіў, Вадэмон у оперы «Іаланта» П. Чайкоўскага, сезон 2025/2026).


 

Партнёры