Ігар Колб

  • заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2009)

Біяграфія

Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас А. І. Калядзенка).

З 1996 па 2022 год служыў у трупе Марыінскага тэатра.

З 2022 года - галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

На сцэне тэатра ажыццявіў пастаноўкі шэрагу аўтарскіх канцэртных нумароў і маштабных спектакляў:

  • "Жызэль" А.Адана (харэаграфія Жана Каралі, Жуля Перо, Марыуса Петыпа і Ігара Колба; у аўтарскай харэаграфіі балетмайстра прадстаўлена новае ўстаўное Па-дэ-дэ з I дзеяння);
  • "Ілюзіі Кахання" на музыку Д.Шастаковіча, Ф.Шапэна, Л.Шырына (лібрэта, харэаграфія і пастаноўка І.Колба) - спектакль стал лаўрэатам Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo ў намінацыі "Класічны выканаўца з краіны-партнёра" (Расія, 2025);
  • "Патэтычны дзённік памяці", творчы праект на аснове твораў беларускіх кампазітараў і дакументальных сведчанняў трагедыі і гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (балетмайстар-пастаноўшчык) - праект стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2024 года ў намінацыі "лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі";
  • "Танцы" Вечар аднаактовых балетаў: Балеро. Танец смерці. Кармэн. На музыку Морыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ (аўтар ідэі і лібрэта, балетмайстар-пастаноўшчык);
  • "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага (балетмайстар-пастаноўшчык, харэограф, аўтар лібрэта);
  • "Баядэрка" Л.Мінкуса (балетмайстар-пастаноўшчык, аўтар лібрэта і рэдакцыі балета).

ГАСТРОЛІ

У ліпені 2024 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў Гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.
У красавіку 2025 года творчы праект "Патэтычны дзённік памяці", балетмайстрам-пастаноўшчыкам якога выступіў І.Колб, прадстаўлены на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Паказ, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, быў арганізаваны Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы пры ўдзеле ФДБУК РАСКАНЦЭРТ.
У маі 2025 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа ў складзе пастановачнай групы Гала-кнцэрта на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.
У маі 2026 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы Вялікага тэатра Беларусі ў В'етнам, выступіўшы балетмайстрам-пастанощшчыкам Гала-канцэрта на сцэне Опернага тэатра "Хо Гыом" (Ханой).


 

Партнёры