Большой театр Беларуси

 

20 мая 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера (лірычныя сцэны) у 7 карцінах

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

4 мая 11:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

Казка пра цара Салтана

музычны спектакль у 1 дзеі па матывах аднайменнай оперы

.

Вялікі тэатр – дзецям

 

Дарагія сябры!

Праект «Вялікі тэатр – дзецям» працягваецца! Больш за тое – выходзіць на новы ўзровень! Для рабят самых розных узростаў мы гатовы прапанаваць дзіўна цікавыя, вясёлыя, пазнавальныя, займальныя і, галоўнае, – развіваючыя праграмы. З адзінай мэтай – заразіць дзяцей… любоўю да мастацтва музыкі і танца.

Інтэрактыўная праграма (для самых розных узростаў, пачынаючы з 6 гадоў) разлічана на 1,5 гадзіны, і паверце, за гэты час ваша дзіця не будзе сумаваць ні хвіліны. І гэта могуць даказаць дзеці, якія ўжо здзейснілі гэта займальнае падарожжа ў свет музыкі і танца. Магчымасць убачыць тэатральнае закуліссе, прымерыць касцюмы са спектакляў, падзівіцца разнастайнасці бутафорскага рэквізіту падчас найцікавай экскурсіі, пабываць на рэпетыцыі, наведаць велізарны маляўнічы цэх – і гэта толькі пачатак! Бо працягваецца праграма ва ўтульнай атмасферы Камернай залы. Перад маленькімі і вялікімі гледачамі выступаюць іх любімыя героі з дзіцячых опер: спяваюць, танчаць, загадваюць загадкі, праводзяць віктарыны. Кожны можа стаць самым непасрэдным удзельнікам гэтага дзейства – і атрымаць за правільныя адказы прызы. Зрэшты, ні адно дзіця не сыходзіць з тэатра без падарунка, галоўны з якіх – яркія, незабыўныя эмоцыі і жаданне вярнуцца ў тэатр яшчэ раз.

Падобныя інтэрактыўныя праграмы Вялікі тэатр робіць рэгулярна. І для дзяцей розных узростаў іх напаўненне і тэмы, вядома, адрозніваюцца. Нязменным застаецца адно – наша мэта – развіваць і навучаць. Знаёмства з музычнымі інструментамі і закулісным жыццём тэатра, падарункі і сюрпрызы, сустрэчы з артыстамі, прычым не толькі з салістамі, але і артыстамі хора, аркестра і нават міманса – усё гэта чакае хлопчыкаў і дзяўчынак. І мы вельмі спадзяемся, што паступова наш фармат праекта «Вялікі тэатр – дзецям» перарасце ў больш сур'ёзныя праграмы для моладзі.

Праграмы праводзяцца штодня з 10 раніцы на платнай аснове пры папярэднім запісе! Магчыма арганізацыя салодкага стала. Па ўсіх пытаннях і прапановах (запіс групы, арганізацыя, партнёрская падтрымка) тэлефануйце: (017) 334-11-56, (033) 901-28-89. Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Партнёры