Большой театр Беларуси

 

20 мая 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера (лірычныя сцэны) у 7 карцінах

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

4 мая 11:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

Казка пра цара Салтана

музычны спектакль у 1 дзеі па матывах аднайменнай оперы

.

...Спеў званчэй за жаўрука

У працяг святкавання 180-годдзя Мікалая Андрэевіча Рымскага-Корсакава Вялікі тэатр Беларусі запрашае правесці нядзельны вечар 26 студзеня 2025 у палоне вакальнай музыкі «чародея Звездочёта». Кожная опера Рымскага-Корсакава – нібы чароўная шкатулка з самацветамі, а яго рамансы – цэлы сусвет паэтычных вобразаў і сэнсаў. Яго вакальная лірыка светлая, сузіральная і крыштальна празрыстая.


Таленавітыя салісты Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Анастасія Храпіцкая, Кацярына Міхнавец, Аляксандр Міхнюк, Святаслаў Сахараў, Ірына Кучынская, Андрэй Сялюцін, Марына Ліхашэрст перанясуць вас у магічны свет вакальнай музыкі Рымскага-Корсакава. Прагучаць арыі з опер, якія ў цяперашні час не ідуць на сцэне тэатра: «Майская ноч», «Садко», «Ноч перад Раством» і «Сервілія», а таксама чароўнай прыгажосці рамансы.


Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Бутэль.
Вядучая – Вольга Кажгаліева
Рэжысёр – Наталля Кузьмянкова

Партнёры