Большой театр Беларуси

 

11 верасня 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня 19:00

Вячаслаў Кузняцоў

Анастасія

харэаграфічная легенда ў 2 дзеях

Фестывальны кастрычнік

 

У юбілейным, 10-м Фестывалі музычных тэатраў «Бачыць музыку» упершыню прыме ўдзел Вялікі тэатр Беларусі. 14 і 15 кастрычніка наш калектыў на новай сцэне Вялікага тэатра Расіі прадставіць прэм'еру мінулага сезона – оперу П. І. Чайкоўскага «Арлеанская дзева».
Фестываль пройдзе на пляцоўках усіх музычных тэатраў Масквы з верасня па снежань 2025 года і аб'яднае ў сваёй афішы каля 40 спектакляў больш чым 20-ці расійскіх музычных тэатраў і тэатраў краін СНД (сярод якіх – пастаноўкі музычных тэатраў Башкірыі, Бураціі, Удмуртыі, Рэспублікі Комі, Чувашыі, а таксама Тэатра музычнай камедыі (аперэты) Узбекістана і Вялікага тэатра Беларусі).
Ідэя фестывалю сфарміравалася ў выніку дзейнасці Асацыяцыі музычных тэатраў (АМТ). Сёння членамі Асацыяцыі з'яўляюцца звыш сямідзесяці найбуйнейшых музычных тэатраў Расіі, а таксама шэраг тэатраў краін СНД, уключаючы Вялікі тэатр Беларусі. У 2014 годзе прэзідэнтам Асацыяцыі быў абраны мастацкі кіраўнік Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатра імя Н. Сац Георгій Ісаакян. (Менавіта ён − рэжысёр-пастаноўшчык оперы «Арлеанская дзева» на беларускай сцэне) «Фестываль задумваўся, каб даць магчымасць кожнаму тэатру, вялікаму і маленькаму, сталічнаму і рэгіянальнаму, знакамітаму і таму, які толькі што ўзнік, паказаць сваю самую важную пастаноўку, (...) не спаборнічаць адзін з адным, а супрацоўнічаць», – кажа Георгій Георгіевіч.
Менавіта «Арлеанская дзева» адкрые новы, 93-ы сезон у Вялікім тэатры Беларусі. 4 верасня загалоўную партыю выканае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, 5 верасня – лаўрэат міжнародных конкурсаў Дар'я Гаражанка. Два вечары за дырыжорскім пультам − Арцём Макараў.
Дададзім, над спектаклем працавалі: дырыжор-пастаноўшчык − мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Башкартастана Арцём Макараў, рэжысёр-пастаноўшчык − народны артыст Расіі, мастацкі кіраўнік Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра імя Н. І. Сац Георгій Ісаакян, мастак-пастаноўшчык – Аляксей Трагубаў, хормайстар-пастаноўшчык – галоўны хормайстар тэатра, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, мастак па святле – заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі Ірына Вторнікава, мастак па камп'ютарнай графіцы і відэарадзе – Арына Шлыкава.

 

 

Партнёры