Большой театр Беларуси

 

30 красавiка 19:00, 2 мая 18:00 | ПРЭМ'ЕРА

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 19:00

Джаакіна Расіні

Севільскі цырульнік

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

24 мая 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"Танцы" Вечар аднаактовых балетаў:

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

27, 28 мая 19:00

Пётр Чайкоўскі

Арлеанская дзева

опера ў 3 дзеях

«Шаўковая нітка» «...Лета»

 

 

2 чэрвеня Вялікі тэатр Беларусі ператворыцца ў прастору ўнікальнага культурнага дыялогу − у рамках фестывалю «Балетнае лета» адбудзецца гала-канцэрт «Шаўковая нітка», сумесны праект з В'етнамскім аркестрам традыцыйных інструментаў опернага тэатра Хо Гыом. Лютня і цытра, бамбукавы ксілафон і хмонгская флейта – некаторыя музычныя інструменты беларускі глядач пачуе ўпершыню.
У праграме − самыя яркія сцэны з балетаў «Кармэн» (харэаграфія І.Колба), «Дон Кіхот» (Сегідылья, харэаграфія А. Горскага), «Баядэрка» (Індускі танец, харэаграфія І. Колба), «Лебядзінае возера» (Іспанскі танец, харэаграфія А. Горскага), «Бахчысарайскі фантан» (Кракавяк, харэаграфія Р. Захарава) і вогненныя Палавецкія скокі з оперы «Князь Ігар» (харэаграфія М. Фокіна).
У выкананні хору (галоўны хормайстар – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч) прагучаць моцныя і пранізлівыя хоры з опер «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «Аіда» Дж. Вердзі, «Князь Ігар» А.Барадзіна. У канцэрце прымуць удзел вядучыя салісты і артысты балета, салісты оперы тэатра.
Безумоўна, галоўным падарункам для беларускай публікі стане выступленне гасцей з В'етнама: гледачы пачуюць выдатныя творы з такімі паэтычнымі назвамі – «Цэнтральнае нагор'е вітае сонца», «Прагулка вясной», «Фея – багіня гор». В'етнамскі аркестр традыцыйных інструментаў таксама рыхтуецца выканаць ... знакамітую беларускую песню «Купалінка».
Оперны тэатр Хо Гыом, які ўваходзіць у дзясятку лепшых оперных тэатраў свету, прадставіць у Мінску не проста канцэрт, праграма стане «Шаўковай ніткай», якая звяжа дзве культуры. За дырыжорскім пультам − Віталь Грышчанка.

 

Партнёры