Большой театр Беларуси

 

8, 9 лiпеня 19:00

Аляксандр Глазуноў

РАЙМОНДА

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

10 ліпеня 19:00, 11 ліпеня 18:00

Ж. Массне, А. Пьяццола, К. Сэн-Санс, Р. Штраўс і інш.

МАТА ХАРЫ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

5 лiпеня 18:00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Нясвіж-2026: вынікі

 

ПАРТНЕРЫ ПРОЕКТА 

 

 

 

У Нясвіжскім замку завяршыўся шаснаццаты фестываль «Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў». За тры дні артысты прадставілі гледачам 13 творчых праграм, практычна на кожнай з якіх быў аншлаг — форум наведалі каля 4 тысяч чалавек. Фестываль сабраў гледачоў з 18 краін свету, уключаючы Расію, Казахстан, Вялікабрытанію, Германію, Польшчу, Францыю, ААЭ, Сінгапур, Нідэрланды. У Нясвіж ад тэатра прыбылі парадку 400 чалавек — усе творчыя калектывы, адміністрацыя і тэхнічныя спецыялісты.

Традыцыйна перад пачаткам фестывалю ў Гетманскай зале замка адбылася прэс-канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы, Анастасія Сцяпанаўна БУТАР; мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Башкартастана Арцём Валянцінавіч МАКАРАЎ; першы намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Наталля Пятроўна ЖЭРКА; галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Дзмітрыеўна МАТОРНАЯ і галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Паўлавіч КОЛБ.

Па словах Арцёма Макарава, да праекта пачалі рыхтавацца некалькі месяцаў таму, задзейнічаўшы ўсе творчыя сілы тэатра. Праграму пастараліся зрабіць максімальна разнастайнай, каб кожны глядач знайшоў падзею па душы. У праграме прадстаўлена музыка эпохі барока, класіка і сучасны рэпертуар, а таксама творы для дзяцей.

Наталля Жэрка адзначыла, што «Вечары Вялікага тэатра» займаюць асаблівае месца ў культурнай праграме музея-запаведніка. З кожным годам пляцоўка пашырае фарматы. Фестываль жыве і развіваецца: шматлікія гасці браніруюць атэлі ўжо ў лютым, прыязджаюць з вялікімі чаканнямі і ад’язджаюць з жаданнем вярнуцца.

Ігар Колб падкрэсліў, што фестываль стаў неад'емнай часткай балетнага жыцця тэатра. Балет «Маленькі прынц», які завяршыў суботнюю праграму, кожны раз раскрываецца па-новаму дзякуючы артыстам. Галоўны балетмайстар выказаў жаданне ў будучыні пашырыць праграму элементамі імерсіўнага ўзаемадзеяння з гледачамі.
Анастасія Бутар дадала, што фестываль штогод застаецца яркай і доўгачаканай падзеяй для жыхароў і гасцей рэгіёну.
Першы дзень фестывалю адкрыўся ў Тэатральнай зале замка двума канцэртамі галоўнага рэжысёра тэатра, уладальніка медаля Францыска Скарыны Ганны Маторнай: «Беларуская опера: традыцыя і сучаснасць» і «Ёсць толькі імгненне між мінулым і будучым». Абодва прадстаўляюць праект «На скрыжаванні музычных падзей: опера — гэта модна, опера — гэта моцна!», рэалізаванага за кошт гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2026 год, які закліканы пазнаёміць шырокую аўдыторыю з беларускай і сусветнай операй праз новыя фарматы і эксперыменты ў акадэмічным мастацтве. Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы айчынных кампазітараў — іх творчасці і стварэнню сучасных аранжыровак у оперным жанры і нават красоверы. Самае галоўнае, падкрэслівае рэжысёр, — удзел выдатных майстроў оперы і маладых перспектыўных музыкантаў.
У першым канцэрце гледачы пачулі лепшыя ўзоры беларускай опернай музыкі XX–XXI стагоддзяў, аб'яднаныя ў шматкаляровую палітру стыляў і тэм: дуэт Веранікі і Максіма з «Зоркі Венеры» Ю. Семянякі, дуэт Маргарыты і Францыска з «Францыска Скарыны» Дз. Смольскага, арыю Лубенскага з оперы «Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» А. Залётнева, арыю Свеціловіча з «Дзікага палявання караля Стаха» Ул. Солтана, характарныя нумары (расказ Яраша з «Панны Ядвігі» Ул. Солтана і куплеты Сымона з «Францыска Скарыны» Дз. Смольскага, рэдкія сцэны з оперы «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, якая не гучала ў тэатры дзесяцігоддзямі, творы сучасных кампазітараў Алега Хадоскі і Сяргея Бельцюкова. Дзякуем нашым цудоўным артыстам, якія напоўнілі старажытныя сцены замка жывым дыханнем беларускай оперы!
На сцэне Тэатральнай залы замка Радзівілаў выступілі сапраўдныя зоркі беларускага опернага мастацтва: народныя артысты Беларусі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Настасся Масквіна і Станіслаў Трыфанаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава , лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Анастасія Міхнавец, Кацярына Міхнавец, Андрэй Мацюшонак, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Кліпо, Андрэй Логвінаў, Дзяніс Янцэвіч, Уладзіслаў Зазюлька, Алена Таболіч.
Артысты Сімфанічнага аркестра, якія стварылі непаўторнае гучанне ў незвычайным інструментальным складзе:
Вераніка Грабоўская (арфа), Наталля Мурзіна і Ірына Міхалевіч (флейта), Дзяніс Парэчын (саксафон), Дзмітрый Гарбачук і Арцём Нікалайчык (труба), Андрэй Міхалевіч (трамбон), Арцём Магілёўцаў (валторна), Юлія Храмец і Анастасія Жэгалік (скрыпка), Юрый Башура (альт), Любоў Гардзей (віяланчэль), Аляксандр Кандрацьеў (кантрабас), Міхаіл Канстанцінаў (ударныя), Віктар Ярыноўскі (туба). Партыя фартэпіяна — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Буцель і Анастасія Дубоўская
Дырыжыраваў канцэртам Валянцін Семяленаў.

Потым тэатральная зала Нясвіжскага замка ператварылася ў сапраўдную машыну часу! Праграма «Ёсць толькі імгненне між мінулым і будучым» падарыла гледачам незабыўны вечар любімых кінашлягераў Аляксандра Зацэпіна, Генадзя Гладкова, Ісаака Дунаеўскага, Марка Мінкова і Юрыя Мілюціна.

На сцэне блісталі народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Марыя Булда, Анастасія Лурыкава, Алена Таболіч, Анастасія Храпіцкая, Кацярына Міхнавец, Ілья Берднікаў, Андрэй Мацюшонак, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Кліпо, Андрэй Логвінаў, Кірыл Панфілаў.

Непаўторную атмасферу стварылі ансамбль «А.M.A.D.I.S. Brass» у складзе Дзмітрыя Гарбачука (труба), Аляксандра Антановіча (труба), Віктара Ярыноўскага (туба), Арцёма Магілёўцава (валторна), Андрэя Міхалевіча (трамбон) і Міхаіла Канстанцінава (ударныя), а таксама артысты аркестра Вялікага тэатра Беларусі — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Мурзіна і Ірына Міхалевіч (флейта), Дзяніс Парэчын (саксафон), Арцём Нікалайчык (труба), Юлія Храмец і Анастасія Жэгалік (скрыпка), Юрый Башура (альт), Любовь Гардзей (віяланчэль), Аляксандр Кандрацьеў (кантрабас), Уладзіслаў Сенажэнскі (бас-гітара). Партыю фартэпіяна выканалі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шчарбакова, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Буцель і Анастасія Дубоўская. Канцэрт вяла Наталля Бараноўская, уступнае слова вымавіла Вольга Кажгаліева. «Песенька пра мядзведзяў», «Звініць студзеньская завея», «Шукаю цябе», «Куды сыходзіць дзяцінства» — кожная мелодыя вяртала ў мінулае, заставіла ўсміхацца і падпяваць, а фінальная «Развітальная песня» са «Звычайнага цуду» ў выкананні ўсіх удзельнікаў стала момантам, які хочацца назаўжды пакінуць у памяці.
З надыходам вечара дзеянне перамясцілася ў Цэнтральны двор, дзе пад адкрытым небам адбыўся паказ аднаго з самых атмасферных спектакляў рэпертуару — опера-балета Джакама Пучыні «Вілісы. Фатум» у пастаноўцы Аксаны Волкавай. Гледачоў паглынула містычная гісторыя трагічнага кахання герояў, здрады і помсты. Гіпнатычную атмасферу стварылі белыя вуалі дзяўчат-прывідаў, чароўная музыка маладога Дж. Пучыні і пранізлівае выкананне галоўных партый салістамі оперы, лаўрэатамі міжнародных конкурсаў Тарасам Прысяжнюком, Марыяй Галкінай, народным артыстам Беларусі Уладзімірам Громавым і балерынай Таццянай Уласень. Дырыжыраваў спектаклем дыпламант міжнароднага конкурсу Юрый Караваеў.

У другі дзень фестывалю духавы квінтэт тэатра адкрыў праграму канцэртам-казкай для дзяцей «Гісторыя Бабара, маленькага сланяняці» Франсіса Пуленка.
Духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дыяна Гантарэнка (флейта), Максім Юргілевіч (габой), Максім Белакурскі (кларнет), Віталь Карабухін (валторна) і Андрэй Гузееў (фагот) — не проста выконвалі музыку, а жылі ёю: дзівіліся, жартавалі, сумавалі і радаваліся разам з маленькім слонікам. Кожны інструмент стаў асобным героем. Рэжысура Наталлі Кузьмянковай ператварыла канцэрт у жывую, цёплую размову, дзе дарослыя ўсміхаліся не менш за дзяцей, а класіка даказала, што яна — не музейны экспанат, а мастацтва без узроставых межаў.
А ў 13:00 Тэатральная зала замка Радзівілаў напоўнілася асаблівай, амаль храмавай цішынёй. Канцэрт «Боскае святло душы беларускай» стаў музычным партрэтам Беларусі — ціхай, глыбокай, укаранёнай у сваёй зямлі і веры. У кожнай ноце гучала любоў да роднага краю: ад шэпту белавежскіх дубоў да звону полацкіх купалоў, ад купалаўскіх радкоў да ціхай коласаўскай малітвы за «родны кут». Тут гаварылі пра памяць продкаў, унутраную годнасць і пра той свет, які захоўваецца ў беларускіх песнях і родным слове. Сцэнічная прастора аб'яднала харавое шматгалоссе, сольныя партыі, тэмбры духавых, гучанне раяля і выразную пластыку балета. Гучалі радкі Купалы і Коласа, духоўныя спевы, знаёмыя мелодыі і аўтарскія творы. Асаблівы момант — прэм'ера фрагментаў з «Музычнага прынясення прападобнай Еўфрасінні Полацкай» А. Атрашкевіч.

Гэта быў вечар, дзе «Белавежская пушча», «Спадчына» і «Мой родны кут» гучалі не як канцэртныя нумары, а як частка жывой традыцыі. Дзе бархат харавых партый пераплятаўся з цёплым тэмбрам духавых, а паўзы між творамі гаварылі гучней за апладысменты. Рэжысёр Марыя Ісаева і вядучая Вольга Кажгаліева пабудавалі праграму так, што кожны глядач адчуў сябе не назіральнікам, а суўдзельнікам гэтай светлай размовы.

У канцэрце прынялі ўдзел Мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага, вядучыя салісты оперы Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк, ансамбль «A.M.A.D.I.S. Brass», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шчарбакова і лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Буцель (фартэпіяна), салістка балета Лізавета Мусорына, а таксама вядучая Вольга Кажгаліева.

У суботу днём Касцёл Цела Хрыстова — жамчужына Нясвіжа — напоўніўся гукамі эпохі барока. Канцэрт «Золата і цень Нясвіжа: старажытная музычная фрэска» стаў, напэўна, самай незвычайнай падзеяй фестывалю — і самай арганічнай для гэтага месца.

Барочная лютня, клавесін, арган, арфа, віяланчэль, флейты, скрыпка — інструменты, якія маглі гучаць пад гэтымі зводамі тры-чатыры стагоддзі таму, зноў ажылі тут. Іаган Себасцьян Бах і Георг Фрыдрых Гендэль, Клаўдзіа Мантэвердзі і Алесандра Скарлаці, Джуліа і Франчэска Качыні, Алесандра Марчэла, Алесандра Страдэла і Бальдасарэ Галупі — музыка, якая калісьці нараджалася пры дварах і ў саборах Еўропы, знайшла ў Касцёле Цела Хрыстова сваю ідэальную прастору. А паміж творамі гучалі вершы Уільяма Шэкспіра, Мікеланджэла Буанароці і Дантэ Аліг’еры — слова і музыка перапляталіся, як золата і цень у старажытнай фрэсцы.

Светлую музыку дарылі салісты оперы, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Анастасія Міхнавец, Кацярына Міхнавец, Дыяна Трыфанава, Ілья Берднікаў, Андрэй Мацюшонак, Руслан Маспанаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў лютністы Дар'ян Шахаб і Ірына Савіцкая, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая і лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Мурзіна (флейты), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Пукст (скрыпка), Аляксандр Іваноў (віяланчэль), Вераніка Грабоўская (арфа), Анастасія Дубоўская і Ірына Буцель (клавесін, арган).
Рэжысёр — уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская.

20 чэрвеня ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка ў рамках фестывалю «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» адбыўся паказ прэм'еры 93-га сезона Вялікага тэатра Беларусі — барочнай оперы Георга Фрыдрыха Гендэля «Ацыс і Галатэя». Вытанчаная пастараль пра каханне німфы Галатэі і пастуха Ацыса, зайздрасць цыклопа Паліфема і ператварэнні смерці ў бясконцасць гучала асабліва арганічна пад сводамі гістарычнага замка. Над пастаноўкай працавалі дырыжор-пастаноўшчык і аўтар музычнай рэдакцыі Віталь Грышчанка, рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар рэдакцыі лібрэта Наталля Бараноўская, мастак-пастаноўшчык, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любовь Сідзельнікава, хормайстар-пастаноўшчык Сяргей Аграновіч і балетмайстар-пастаноўшчык Анастасія Голешава. У галоўных партыях выступілі Юрый Гарадзецкі (Ацыс), Таццяна Гаўрылава (Галатэя), Кірыл Панфілаў (Паліфем), а таксама артысты балета Сяргей Туцкі і Ганна Гурыновіч. Камерны склад аркестра, хор і артысты Дзіцячага музычнага тэатра-студыі стварылі жывую і пранізлівую атмасферу барочнай оперы.
Фінальным акордам насычанага суботняга камернага дня стаў канцэрт «Выдатная чацвёрка» — сапраўдны парад оперных хітоў, дзе кожны голас блістаў у поўную сілу.

Чатыры галасы, чатыры тэмпераменты, чатыры лёсы на сцэне: мецца-сапрана, тэнар, сапрана і барытон — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця і лаўрэаты міжнародных конкурсаў Анастасія Міхнавец і Андрэй Логвінаў.

У праграме — лепшае з сусветнай оперы і не толькі. Дуэт Нормы і Адальджызы В. Беліні, бліскучая каваціна Фігара Дж. Расіні, гарачая Хабанера з «Кармен», пяшчотны дуэт Мімі і Рудольфа з «Багемы»… А побач — П. Чайкоўскі, К. Сен-Санс, Ж. Маснэ, П. Масканьі. І, вядома, любімыя мелодыі з мюзіклаў — «Дзекабрысты» Я. Загота і «Пунсовыя вятразі» М. Дунаеўскага, фінал якога ўсе чацвёра выканалі разам.

Рэжысёр вечара — сама Аксана Волкава. Партыя фартэпіяна — лаўрэат міжнароднага фестывалю Ларыса Церыхава.

Ад італьянскага bel canto да рускай класікі, ад французскай лірыкі да сучаснага мюзікла — гэты вечар умясціў цэлы сусвет эмоцый. І кожны з чатырох галасоў даказаў: выдатнасць — гэта не громкае слова, а дакладнае вызначэнне.

Філасофская казка Антуана дэ Сент-Экзюперы пра хлопца з залатымі валасамі завяршыла другі фестывальны дзень «Вечароў...». Пад зводамі Нясвіжскага замка гучала музыка Яўгена Глебава. У балеце «Маленькі прынц» у пастаноўцы Аляксандры Ціхаміравай прынялі ўдзел Іван Камышоў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандра Чыжык, лаўрэат міжнароднага конкурсу Леў Камкоў, Лізавета Мусорына, народны артыст Беларусі Антон Краўчанка, Уладзімір Руда, Марыя Музалеўская. Дырыжыраваў балетам «Маленькі прынц» заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.

Што можа быць лепш за нядзельную раніцу, напоўненую лёгкай, светлай музыкай? 21 чэрвеня заключны дзень фестывалю ў Нясвіжы пачаўся менавіта так — з канцэрта Квартэта флейтаў Вялікага тэатра Беларусі.

І назва не зманіла: чатыры флейты, фартэпіяна і ўдарныя ператварылі класічны інструмент у сапраўднага хамелеона. Праграма даказала, што флейта ўмее ўсё: сумаваць, смяяцца, нават танцаваць.

На сцэне — Квартэт флейтаў у складзе:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Арцём Нямірскі, Наталля Мурзіна і Аліна Канаплянік.
Партыя фартэпіяна — лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Буцель, ударныя — Міхаіл Канстанцінаў.
Рэжысёр — Наталля Кузьмянкова.
Вядучая — Вольга Кажгаліева.

Асаблівае дзякуй Ларысе Ласоцкай за бліскучыя перакладанні, дзякуючы якім знаёмыя мелодыі зайгралі новымі колерамі.
Далей у Тэатральнай зале Нясвіжскага замка гучала імя, якое не патрабуе прадстаўлення, — Вольфганг Амадэй Моцарт. Канцэрт «Брава, Моцарт!» стаў святам у гонар 270-годдзя з дня нараджэння кампазітара, чыя музыка застаецца навечна маладой, дасціпнай і прыгожай. У гэты дзень са сцэны гучалі лепшыя старонкі моцартаўскіх опер — «Чароўнай флейты», «Дон Жуана», «Жаніцьбы Фігара», «Так робяць усе», «Ідаменэй» і «Прытворнай садоўніцы».

На сцэне блісталі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Анастасія Храпіцкая, Дзяніс Янцэвіч, Руслан Маспанаў, Ірына Паляшчук, Ілья Берднікаў, Марыя Булда, Кірыл Панфілаў, Андрэй Мацюшонак і Святаслаў Сахараў.
Партыя фартэпіяна — лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Дубоўская.
Вядучая — лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Таболіч.
Рэжысёр — Наталля Кузьмянкова.
Праграму Тэатральнай залы закрыў канцэрт «Серэнада +» — вытанчаны, разнастайны і сапраўды абаяльны вечар, дзе акадэмічная музыка свабодна перапляталася з джазам, танга і кінамелодыямі.

У цэнтры праграмы — струнны квінтэт «Серэнада» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк, аўтара праекта «Вечары з Серэнадай». А знак «плюс» у назве аказаўся не выпадковым: да струнных далучыліся флейты, арфа, саксафон і ударныя, падарыўшы канцэрту дзівосную палітру колераў.

Ад вытанчанай «Італьянкі» Атарына Рэспігі і нежнай «Апошняй вясны» Эдварда Грыга — да страснай фантазіі «Кармен» Фрэнка Прота для кантрабаса, імпрэсіянісцкіх танцаў Клода Дэбюсі для арфы, іранічнага танга Альфрэда Шнітке з «Агоніі» і легендарнага джазавага «Take Five» Пола Дэзмандца. А фінальная «Sway» Пабла Бельтрана Руіса заставіла залу пакачвацца ў рытме лацінаамерыканскага танца.

На сцэне: струнны квінтэт «Серэнада» — Генрых Мацкевіч, Алена Макуца (скрыпкі), Сяргей Траццяк (альт), Дзяніс Макарэвіч (віяланчэль), Міхаэль Сандронаў (кантрабас); заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая і Наталля Мурзіна (флейты), Вераніка Грабоўская (арфа), Дзяніс Парэчын (саксафон-альт), Аляксандр Цірыбінін (ударныя) і Таццяна Траццяк (фартэпіяна).

Вядучая — Вольга Кажгаліева. Рэжысёр — Наталля Кузьмянкова.
На гэтым праграма Тэатральнай залы «Вечараў Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў» у гэтым годзе завяршылася, але гледачоў яшчэ чакаў сюрпрыз у Цэнтральным двары замка: прыгожы Гала-канцэрт зорак беларускага Вялікага тэатра.

Народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна, Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Марына Вежнавец, уладальнікі медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава, Юрый Гарадзецкі, Дзмітрый Шабеця, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Булда, Марта Данусевіч, Анастасія Лурыкава, Анастасія Міхнавец, Клаўдзія Пацёмкіна, Кірыл Панфілаў, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Логвінаў, а таксама салісты балета Дыяна Багатава, Лізавета Мусорына, Анастасія Юркевіч, Андрэй Саркісаў і Антон Агроднік падарылі гледачам сапраўднае свята музыкі і танца.

Рэжысёрам вечара выступіла Аксана Волкава. Сімфанічным аркестрам Вялікага тэатра Беларусі дырыжыраваў Юрый Караваеў.
«Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў» у чарговы раз пацвердзілі свой статус адной з галоўных культурных падзей года, аб'яднаўшы тысячы гледачоў з розных краін любоўю да высокага мастацтва.

Вялікі тэатр Беларусі выказвае шчырую падзяку партнёрам праекта: ЗАТ «Мабільныя ТэлеСістэмы», ААТ «АСБ Беларусбанк», міжнароднай плацёжнай сістэме Visa.

 

ПАРТНЕРЫ ПРОЕКТА 

 

Партнёры