Большой театр Беларуси

 

11 верасня, 19.00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 верасня, 13.00

Санат Кібірава

ТРЫ ПАРАСЯЦІ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня, 19:00

Уладзімір Солтан

Дзікае паляванне караля Стаха

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 верасня, 18.00

Андрэй Пятроў

СТВАРЭННЕ СВЕТУ

балет у 2 дзеях

Фігара тут, Фігара там

 

У верасні на сцэне беларускага Вялікага дзве камічныя оперы пра двух Фігара:
«Жаніцьба Фігара» В.А. Моцарта, у якой няўдзячны граф Альмавіва ад нуды заводзіць інтрыгу, у якой хоча выйсці пераможцам, але Фігара, яго нявеста Сюзана, а таксама графіня – аказваюцца больш моцнымі ігракамі, – 16 верасня;
«Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, у якой вясёлы і кемлівы цырульнік робіць усё магчымае і немагчымае, каб ажаніць графа Альмавіву і яго каханую Разіну, – 22 верасня.

«Откупори шампанского бутылку. Иль перечти «Женитьбу Фигаро», – рэцэпт Пушкіна ад журбы. 16 верасня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – опера В.А. Моцарта «Жаніцьба Фігара».

Іскрыстая, бліскучая камедыя па матывах п'есы французскага драматурга Бамаршэ, адна з найпрыгажэйшых жамчужын опернага мастацтва, якая паўсюль сустракаецца нязменнымі авацыямі і захапленнем публікі...

Такім чынам, падзеі завязваюцца ў доме графа Альмавівы, ён шчасліва (а можа, і не вельмі шчасліва) жанаты на Разіне, цяпер – графіні Альмавіва. А вось Фігара, яго памочнік, як раз толькі збіраецца ўзяць у жонкі каханую Сюзану, якой, як выяўляецца, аказвае яўныя знакі ўвагі... граф.
Разабрацца ў гэтай заблытанай гісторыі нам дапамогуць салісты оперы Вялікага тэатра Беларусі, якія гэтым вечарам выйдуць на сцэну: Граф – Дзяніс Янцэвіч, Графіня – Анастасія Лурыкава, Фігара – Андрэй Сялюцін, Сюзана – Анастасія Храпіцкая, Керубіна – Марына Ліхашэрст, Бартала – Дзмітрый Капілаў, Марцэліна – Кацярына Міхнавец, Базіліа – Андрэй Мацюшонак, Курцыа – Юрый Балацько, Антоніа – Уладзіслаў Зазулька, Барбарына – Марыя Булда. Дырыжор – Віталь Грышчанка.
А 22 верасня – прыквел гісторыі! Так-так, не пераблытайце: не сіквел, не спін-оф, а менавіта – прыквел – опера Дж. Расіні «Севільскі цырульнік». Тут усё пачынаецца: сустракайце маладога Фігара – без жонкі, але з масай геніяльных планаў на кожны дзень!

«Роля Фігара для барытона, з аднаго боку, – гэта заўсёды выклік, а з другога – вялікае задавальненне. Чаму выклік?.. Бо першае з'яўленне гэтага яскравага персанажа на сцэне – адна з візітных картак оперы – знакамітая і пазнавальная каватына Фігара. Неабходна імгненна паказаць усё, на што ты здольны. Плюс – наладзіць кантакт з гледачом. А ў нашай пастаноўцы гэта адбываецца надзвычай цікава, я б сказаў – інтэрактыўна…

Хоць опера напісана больш за два стагоддзі таму, яна і сёння застаецца актуальнай. Чаму?.. Гэты твор — пра тое, што лёгкіх шляхоў не існуе, але да цяжкасцей можна ставіцца лёгка. І пераадольваць іх можна дынамічна, цікава і з гумарам.

Для артыста ўвасобіць вобраз цырульніка Фігаро ў оперы Расіні — гэта, безумоўна, выкананне задач, пастаўленых рэжысёрам, але разам з тым — заўсёды і імправізацыя. Гэта жывыя эмоцыі, шчырае, сапраўднае стаўленне да таго, што адбываецца на сцэне тут і цяпер», — гаворыць Андрэй Логвінаў. Менавіта ён у гэты вечар выканае тытульную партыю.
Таксама ў галоўных ролях у пастаноўцы італьянскага рэжысёра А. Тарабелы на сцэну выйдуць: граф Альмавіва — Юрый Гарадзецкі, Бартала — Руслан Маспанаў, Базіліа — Андрэй Сялюцін, Берта — Марына Ліхашэрст, Фіярэла — Святаслаў Сахараў, Афіцэр — Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор — Уладзімір Авадок. Упершыню вобраз Разіны прымерыць на сябе Ірына Паляшчук.

Падрыхтавала А. Балабановіч.

 

 

 

Подготовила Е.Балабанович

Дата публикации: 16.07.2026

Партнёры