Большой театр Беларуси

 

11 верасня, 19.00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 верасня, 13.00

Санат Кібірава

ТРЫ ПАРАСЯЦІ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня, 19:00

Уладзімір Солтан

Дзікае паляванне караля Стаха

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 верасня, 18.00

Андрэй Пятроў

СТВАРЭННЕ СВЕТУ

балет у 2 дзеях

Тайланд. Гастролі

 

У чацвёрты раз Вялікі тэатр Беларусі прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі танца і музыкі, які праходзіць у Бангкоку. Гэта ўжо 28-ы фестываль: з 5 верасня па 17 кастрычніка 2026 года ў Галоўнай зале Тайскага цэнтра культуры (Thailand Cultural Centre) пакажуць 12 пастановак з 9 краін.


76 работнікаў тэатра — артысты і адміністрацыйна-тэхнічная група – адпраўляюцца ў Бангкок у верасні, каб прадставіць балеты С.Пракоф'ева – «Рамэа і Джульета» (пастаноўка В.Елізар'ева) і «Папялушка» (пастаноўка Ю.Дзятко і К.Кузняцова). Паказы пройдуць з 9 па 13 верасня.


Узначальвае творчую паездку генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава. Пакараць сталіцу Тайланда едуць вядучыя беларускія салісты балета: народны артыст Беларусі Антон Краўчанка, заслужаныя артысты рэспублікі Людміла Хітрова, Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, а таксама Аляксандра Чыжык, Аліна Рудэнка, Лізавета Мусорына, Дыяна Багатава, Канстанцін Белахвосцік, Андрэй Барыеў, Уладзімір Руда, Уладзіслаў Каляда, Дзяніс Шпак і інш.


За дырыжорскім пультам Бангкокскага каралеўскага сімфанічнага аркестра – народны артыст Башкартастана Арцём Макараў (мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі) і Юрый Караваеў.
Вялікі тэатр Беларусі працягвае актыўна развіваць некалькі напрамкаў супрацоўніцтва з Азіяй. Так, цяпер тэатр рыхтуецца да двух буйных праектаў у Амане.

 

 

Материал опубликован 28.08.2026г.

Партнёры