Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
«Насычаны, цёплы тэнар Міхаіла Пірагова гучыць пранікнёна як у шматлюдных і экспрэсіўных сцэнах, так і ў самых пяшчотных, інтымных лірычных момантах...».
Міхаіл Пірагоў, родам з Рэспублікі Бурація, вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава ў класе народнага артыста Расіі Юрыя Марусіна. У 2010 годзе артыст быў прыняты ў оперную трупу Бурацкага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Г. Ц. Цыдынжапава.
У 2011 годзе Пірагоў стаў салістам Саратаўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета, а ў 2014-м – вярнуўся ў Бурацію. У 2018 годзе ён далучыўся да трупы Краснаярскага тэатра оперы і балета імя Дз. А. Хварастоўскага, з 2021 года выступае ў якасці вядучага саліста Навасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.
У 2022 годзе Міхаіл Пірагоў дэбютаваў на сцэне Вялікага тэатра Расіі. У тым жа годзе атрымаў Вышэйшую нацыянальную тэатральную прэмію «Залатая Маска» у намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў оперы» за выкананне партыі Салаўя Будзіміравіча ў «Волатах» А. П. Барадзіна (пастаноўка Краснаярскага тэатра оперы і балета).
У 2023-2026 гадах Пірагоў – саліст оперы Міхайлаўскага тэатра. У 2026 годзе артыст далучыўся да трупы Вялікага тэатра Расіі. У цяперашні час ён таксама з'яўляецца запрошаным салістам Міхайлаўскага і Марыінскага тэатраў (Санкт-Пецярбург), а таксама Маскоўскага тэатра «Новая Опера» імя Я. Ул. Колабава.
Безумоўна, Міхаіл Пірагоў знаёмы і беларускаму гледачу.
«Міхаіл Пірагоў не стаіць на месцы, а пастаянна расце, рухаецца наперад, развіваючы свае прафесійныя кампетэнцыі – як музычна-тэхнічныя, так і артыстычныя. Яго Герману ў мінскай пастаноўцы верыш па Станіслаўскім не толькі як музыканту-спеваку, але і як артысту, які нясе са сцэны ў глядзельную залу свой унутраны свет, сваю інтэлектуальнасць і сваё, калі хочаце, псіхалагічна суб'ектнае напаўненне архетыпа гэтай вялікай опернай ролі» − напісаў спецыяльны карэспандэнт Belcanto.ru Ігар Карабін, калі ў кастрычніку 2023-га ў пастаноўцы оперы П. Чайкоўскага «Пікавая дама» у Вялікім тэатры Беларусі партыю Германа ў Мінску выканаў Міхаіл Пірагоў.
«У маім уяўленні Герман − адчайны і некантралюемы чалавек, які паддаўся сваёй слабасці, жаданню выйграць у што б там ні стала. І гэты пагібельны запал атрымаў над ім перамогу...» − кажа сам Міхаіл Пірагоў.
Дададзім, што ў гэты вечар 19 лістапада галоўныя партыі таксама выканаюць: народныя артысты краіны Настасся Масквіна і Станіслаў Трыфанаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Логвінаў, Кацярына Міхнавец, Аляксандр Гелах, Андрэй Сялюцін, Віктар Мендзелеў, Руслан Маспанаў, Марына Мароз, Вольга Маліноўская, Ілья Берднікаў, Клаўдзія Пацёмкіна.
Дырыжор – народны артыст Башкартастана Арцём Макараў.






Падрыхтавала А. Балабановіч. 16.09.2026г.