Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі
Злачынства і пакаранне
балет у 2 дзеях Ср | 16 лiпеня 2025|19:00
Узрoст 16+ Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана |
Даты спектакля
|
Балет Барыса Эйфмана паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі
Дэкарацыі: Зіновій Марголін
Касцюмы: Вольга Шаішмелашвілі
Святло: Глеб Фільшцінскі, Барыс Эйфман
Прэм'ера: 17 верасня 2024 года
Працягласць: 2 гадзіны
Спектакль ідзе з адным антрактам
Узроставая катэгорыя: 16+
“Я звяртаюся да літаратурных шэдэўраў не столькі ў пошуках сюжэтнай канвы, колькі ў імкненні ўзбагаціць пастаноўку філасофскімі і інтэлектуальнымі ідэямі, прычым тымі, што не ляжаць на паверхні тэксту, а выяўляюцца пры глыбокім пагружэнні ў сутнасць твора”. Падобнае творчае крэда, якое сфармуляваў Барыс Эйфман, выдатна тлумачыць яго неаслабную цікавасць да спадчыны геніяльных пісьменнікаў і, перш за ўсё, Ф.М. Дастаеўскага – аднаго з найважнейшых для сусветнай культуры мысліцеляў і мастакоў.
Першы балет харэографа па матывах кнігі рускага літаратара – “Ідыёт” − быў створаны яшчэ ў 1980 годзе. Пазней нарадзіліся пластычныя трактоўкі “Братоў Карамазавых”. Апошні твор Дастаеўскага лёг у аснову дзвюх пастановак Эйфмана: спектакля “Карамазавы” 1995 года і выпушчанага праз 18 гадоў балета “Па той бок граху”.
“Злачынства і пакаранне” − трэці раман “вялікага пяцікніжжа”, перакладзены харэографам на мову танца. Застаючыся верным сваім аўтарскім прынцыпам, Барыс Эйфман не ілюструе хрэстаматыйны тэкст, а, акумулюючы адкрытыя за дзесяцігоддзі стваральніцкай працы выразныя і даследчыя сродкі, спрабуе даць уласныя адказы на глабальныя пытанні аб унутранай прыродзе чалавека, значэнні універсальных маральных арыенціраў і выніках іх звяржэння.
роли исполняют

.