Большой театр Беларуси

 

15 i 16 лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 чэрвеня 19:00 | Год Чайкоўскага ў Вялікім тэатры Беларусі

ГАННА КАРЭНIНА

балет ў 2 дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

Большой театр Беларуси

 

29 чэрвеня 11:00

Глорыя Бруні

ПIНОКIА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

4 лiпеня 19:00 | Да юбілею Вячаслава Кузняцова

Вячаслаў Кузняцоў

АНАСТАСIЯ

харэаграфічная легенда ў 2 дзеях

.

«Настрой кахання»

 

Сапрана Алены Бундзелевай і меца-сапрана Аксаны Якушэвіч ў малой зале можна пачуць, як правіла, толькі ў зборных канцэртах: даволі шырокі оперны рэпертуар не заўсёды дае магчымасць рэалізавацца сольна ў камерных жанрах. Але 29 красавіка стане прыемным выключэннем для тых, хто хоча пачуць у выкананні двух заслужаных артыстак Рэспублікі Беларусь душэўныя рамансы – як рускія, так і замежныя.


«Раманс – тонкі, паэтычны, трохі інтымны жанр, менавіта такі настрой мы і хочам перадаць у гэты вечар публіцы, – кажа Аксана Якушэвіч. – Радасць, хваляванне і, вядома, пакуты кахання гледачы пачуюць у музыцы Яна Сібеліуса і Жуля Маснэ, Франца Шуберта і Франсіса Пуленка, Ёганэса Брамса і Роберта Шумана, Антона Арэнскага і Сяргея Танеева... Лірычная і адначасова палкая, пяшчотная і пачуццёвая – вось да гэтай музыкі мы і хочам дакрануцца, паспрабаваць сябе ў новым амплуа – праспяваць не арыі, якія патрабуюць сілы голасу, а нешта больш тонкае і празрыстае. Зрэшты, мабыць, у малой зале моц голасу не заўсёды і патрэбен – тут гледачоў можна ўзяць у палон выключна душэўнасцю выканання... Публіка адчуе тонкія водары розных кветак – і руж, і фіялак, і нават экзатычнай іспанскай кветкі клавялітас, апетых аўтарамі. І несумненна, акунецца ў далікатную пейзажную лірыку рамансаў, назвы якіх проста зачароўваюць: «Как нежишь ты, серебряная ночь…» или «Тихо все средь чарующей ночи…». У рамансе важна ўсё: і слова, і музыка, і вакал – усё павінна злучыцца ў гэтай інтымнай, кранальнай, напеўнай музыцы. А творы, якія пачуюць гледачы, безумоўна, вядомыя, папулярныя і даўно імі любімыя. Голас і акампанемент у падобных рамансах знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі, і я проста шчаслівы, што гэты вечар мы робім разам з чулым канцэртмайстрам Аленай Алімпіевай».

 

 

                         

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры