Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
Увага, прагляд!
Вялікі тэатр Беларусі запрашае артыстаў балета ў сваю трупу!
Прагляд у трупу балета для замяшчэння адсутных работнікаў і залічэння на стажыроўку адбудзецца 19 мая ў Вялікім тэатры Беларусі (г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1) у 12:00.
Папярэдняе ўзгадненне ўдзелу ў праглядзе абавязковае па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або па тэлефоне (8017) 378 50 19.
Вялікі тэатр Беларусі аб'яўляе конкурс на замяшчэнне вакантных пасад па творчай спецыяльнасці «артыст балета».
Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, у тэрмін з 2 мая па 30 чэрвеня 2026 года падаюць заяву на імя генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Да заявы дадаюцца наступныя дакументы:
асабовы лісток па ўліку кадраў;
аўтабіяграфія;
копіі дакументаў аб адукацыі, навуковых ступенях, званнях;
характарыстыка з апошняга месца працы;
зацверджаны кіраўніком арганізацыі па месцы працы спіс пастаўленых спектакляў, сыграных роляў, выкананых нумароў, іншых творчых прац за апошнія 3 – 4 гады (пры наяўнасці папярэдняй працы);
фатаграфіі, відэазапісы сцэн са спектакляў, канцэртаў, іншых відаў публічнага паказу вынікаў мастацкай творчасці, рэцэнзіі, апублікаваныя ў друку, характарыстыкі і іншыя матэрыялы за апошнія 3–4 гады (пры наяўнасці).
Не прымаюцца да разгляду заявы без наяўнасці вышэйзгаданых дакументаў і відэазапісу.
Удзельнічаць у конкурсе могуць асобы, якія адказваюць патрабаванням кваліфікацыйнай характарыстыкі па пасадзе «артыст балета». Дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе асобы будуць паведамлены дадаткова аб парадку, месцы і тэрмінах правядзення конкурсу.
Мы чакаем вас! Не прапусціце магчымасць стаць часткай нашай цудоўнай каманды!