Генеральны дырэктар
Дулава Кацярына Мікалаеўна
доктар мастацтвазнаўства, прафесар
Нарадзілася ў г. Мінску. Скончыла Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя М.А.Рымскага-Корсакава, аспірантуру Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі, дактарантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі.
З 1989 г. выкладала на кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага. З 2002 г. заведвала кафедрай тэорыі музыкі. З 2005 па 2010 г.з'яўлялася прарэктарам па навуковай рабоце. З 2010 па 2021 г. - рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
З 2011 года - Старшыня Экспертнай рады Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па мастацтвазнаўстве і культуралогіі.
З 2014 года выконвае абавязкі старшыні Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
З'яўляецца намеснікам старшыні камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, старшынёй падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
У 2016–2019 гг. прадстаўляла Рэспубліку Беларусь у складзе Грамадскай рады па супрацоўніцтве ў галіне музыкі і адукацыі ў сферы мастацтва і культуры дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У 2016–2019 гг. ‒ член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад горада Мінска, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Член Грамадскай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2017 года). Уваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі.
Са студзеня 2022 года - генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі.
Па ініцыятыве К.М.Дулавай у 2022 г. упершыню ў гісторыі Вялікага тэатра Беларусі створана Апякунская рада.
К.М.Дулава ўзнагароджана Граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2017), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Беларусь (2017, 2022), Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2018), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020).
Неаднаразова ёй аб'яўлялася Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2014, 2015, 2016, 2018), Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2017, 2020), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012, 2022).
У 2023 годзе ўзнагароджана дыпломам Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы за значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў, правядзенне сумесных праектаў і абменных гастроляў.
К.М.Дулава вядзе актыўную грамадска-асветніцкую дзейнасць, выступае ў СМІ.